Гімн Кароткавіцкай сярэдняй школы
Музыка С.М.Канцавой Словы З.М.Фісюк
Шумяць гаманлівыя клены,
І ліпы шапочуць лісцем.
Мы кожнага ранку да школы
Знаемай сцяжынкай ідзем.
Прыпеў:
А над школаю маей
Разлілася неба сінь.
І звініць званок вяселы
Дзі-лі, дзі-лі, дзі-лі, дзінь.
Па гулкіх яе калідорах
Імкліва бяжыць дзетвара.
Заўседы тут жарты і гоман,
І нават ў сцюжу – жара.
Прыпеў.
І сення, і заўтра, і ўчора,
Хоць школе ўжо сотня год,
Гудзе, нібы вулей вяселы,
Няўрымслівы юны народ.
Прыпеў.